Аляксей Архіпавіч Лявонаў

Аляксей Архіпавіч Лявонаў[6] (нар. 30 мая 1934, сяло Ліствянка, Цісульскі раён, Заходне-Сібірскі край, РСФСР, СССР — 11 кастрычніка 2019, Масква, Расія) — савецкі касманаўт, першы чалавек, які выйшаў у адкрыты космас.

Аляксей Архіпавіч Лявонаў
руск.: Алексей Архипович Леонов
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: генерал-маёр авіяцыі[d]
Дата нараджэння: 30 мая 1934(1934-05-30)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 кастрычніка 2019(2019-10-11)[3][4][…] (85 гадоў)
Месца смерці:
Аўтограф: Выява аўтографа
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1957), Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага (1968).

 
Аляксей Архіпавіч Лявонаў

3 1960 года ў атрадзе касманаўтаў. 18—19 сакавіка 1965 з П. Бяляевым здзейсніў палёт на касмічным караблі «Усход-2» (як 2-і пілот), у час якога ўпершыню ў свеце выйшаў у адкрыты космас (12 мінут); 15—21 ліпеня 1975 з В. Кубасавым — палёт на касмічным караблі «Саюз-19» (як камандзір) па праграме ЭПАС. У космасе правёў 7,02 сутак.

Творчасць

правіць

Член Саюза мастакоў Расіі.

Аўтар кнігі «Сонечны вецер» (1977), кнігі-альбома «Жыццё сярод зорак» (1981, з А. Сакаловым).

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні

правіць
  • Двойчы Герой Савецкага Саюза (23 сакавіка 1965 года, 22 ліпеня 1975)
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2 сакавіка 2000) — за вялікія заслугі перад дзяржавай у развіцці айчыннай пілатуемы касманаўтыкі Два ордэны Леніна
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені
  • Медалі

Замежныя ўзнагароды

правіць
  • Герой Сацыялістычнай Працы НРБ (НРБ, 1965)
  • Ордэн Георгія Дзімітрава
  • Ордэн Карла Маркса (ГДР, 1965)
  • Медаль А. Бекера
  • Герой Працы ДРВ (ДРВ, 1965)
  • Ордэн Дзяржаўнага сцяга БНР (ВНР, 1965)
  • Ордэн «За адзнаку» I ступені (Сірыя, 1966)
  • «Залаты медаль партызана» (Італія, 1967)

Зноскі

  1. Леонов Алексей Архипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Alexej Archipowitsch Leonow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://en.roscosmos.ru/21012/
  4. https://www.roscosmos.ru/26923/
  5. https://www.france24.com/en/20191011-first-man-to-conduct-spacewalk-alexei-leonov-dies
  6. Напісанне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн.:БелЭн, 1999, С.417.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)

Спасылкі

правіць