Сусветны дзень піяніста — прафесійнае свята людзей, звязаных з ігрой на клавішных музычных інструментах. Штогод адзначаецца 8 лістапада.

Сусветны дзень Піяніста
Сусветны дзень Піяніста
Тып неафіцыйнае свята
Дата 8 лістапада

Апісанне правіць

У гэты дзень па ўсім свеце праводзяцца канцэрты і сустрэчы з музыкантамі, піяністы віншуюць сваіх настаўнікаў, арганізоўваюцца мерапрыемствы ў фармаце «вольнае піяніна». Шэраг музычных крам робяць у гэты дзень зніжкі на свае тавары[1].

Гісторыя правіць

У 2014 годзе Свята было заснавана дзеячам культуры Іванам Манько. І ўпершыню праведзены ў гэтым жа годзе 8 лістапада пры падрымцы заслужанага піяніста, лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксандра Палякова і іншых заслужаных артыстаў РБ. На наступны год да святкавання далучылася Беларуская дзяржаўная філармонія. У 2016 годзе дзень піяніста праходзіць ва Універсітэце Наньчан Хангконг (Nanchang Hangkong University) у Кітаі, дзе выкладае Палякоў. У гэты ж дзень у Мінску піяніст Мікалай Панок паставіў нацыянальны рэкорд па бесперапыннай ігры на піяніна менавіта ў дзень піяніста. У 2018 годзе свята было ўпершыню праведзена ў Расіі[1].

Акрамя Беларусі, Расіі і Кітая, свята таксама адзначалася ў Аўстрыі, Ізраілі і Украіне[2][3].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б Ирина Зайцева. 8 ноября — Всемирный день пианиста (руск.)(недаступная спасылка). Intex-press (4 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 27 снежня 2020.
  2. Валентина Левчук. День пианиста 8 ноября. История праздника (руск.). Вечерняя Одесса (11 чэрвеня 2020). Праверана 27 снежня 2020.
  3. Євген Клосовський, Борис Тарахтій. День піаніста (укр.). ТРК Рудана (15 лістапада 2018). Праверана 27 снежня 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць