Дзеці Дон Кіхота
Дзеці Дон Кіхота — савецкі мастацкі фільм 1965 года рэжысёра Яўгена Карэлава.
Дзеці Дон Кіхота![]() | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Масфільм |
Працягласць | 78 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1965 |
IMDb | ID 0129035 |
Сюжэт
правіцьПара бацькоў-урачоў і тры сыны: старэйшы Віктар — малады мастак; сярэдні Дзмітрый — студэнт, шукае каханне і спадзяецца з’ехаць па размеркаванні ў Арктыку ці, прынамсі, у тундру; малодшы Юрый — школьнік, які марыць стаць Гагарыным. Сярэдні вырашае ажаніцца, малодшы збіраецца бегчы ў Афрыку вызваляць прыгнечаных неграў, старэйшы вырашае, што ён бяздарны і шукае выйсця з доўгага творчага крызісу. Бацька сямейства Пётр Бандарэнка працуе акушэрам-гінеколагам у радзільным доме. Яго жыццёвы прынцып: калі можна дапамагчы людзям, то трэба рабіць гэта, не чакаючы ўзнагароды, не слухаючы ненавіснікаў і насмешнікаў. У фінале фільма доктар усынаўляе хлопчыка, які застаўся ў радзільным доме, і тут глядач разумее, што ўсе трое яго сыноў таксама ўсыноўленыя. Гэта дзеці былых пацыентаў Бандарэнкі, якія адмовіліся ад дзіцяці, і ён не змог пераканаць іх не рабіць гэтую фатальную памылку, таму ўзяў маральную адказнасць за лёс дзяцей на сябе.
У ролях
правіцьЗноскі
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.