Дзеці Хурына
Дзе́ці Ху́рына (англ.: The Children of Húrin) — рэканструкцыя незавершанага рамана культавага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, якую выканаў яго сын Крыстафер. Гэтую кнігу Толкін пачаў пісаць у 1918 годзе, калі яму было 26 гадоў, і на працягу ўсяго свайго жыцця ён вяртаўся да яе, аднак так і не паспеў скончыць. Крыстафер Толкін перапрацаваў шматлікія чарнавікі, і з уласнымі стылістычнымі праўкамі падрыхтаваў кнігу да друку.
Дзеці Хурына | |
---|---|
The Children of Húrin | |
| |
Аўтар | Дж. Р. Р. Толкін, Крыстафер Толкін |
Жанр | фэнтэзі |
Мова арыгінала | англійская |
Выдавецтва | HarperCollins |
Выпуск | 2007 |
Старонак | 317 |
Папярэдняя | Narn i Hîn Húrin[d] і Roverandom[d] |
Наступная | The Legend of Sigurd and Gudrún[d] |
Кніга выйшла ў продаж 16 красавіка 2007 года.