Дзмітрый Валер’евіч Маркаў

Дзмі́трый Вале́р’евіч Ма́ркаў (англ.: Dmitri Markov; 14 сакавіка 1975, Віцебск, БССР) — лёгкаатлет, аўстралійскі скакун у вышыню, чэмпіён Еўропы і свету.

Дзмітрый Валер’евіч Маркаў
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 14 сакавіка 1975(1975-03-14)[1][2] (49 гадоў)
Грамадзянства
Рост 182 см
Вага 80 кг

Біяграфія правіць

Дзмітрый выйшаў са складу Беларускай атлетычнай асацыяцыі і адмовіўся спаборнічаць за Беларусь падчас чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 1998 годзе. Пераехаў у Аўстралію, а ў 1999 годзе атрымаў аўстралійскае грамадзянства. Пасля гэтага ўсталяваў рэкорд Акіяніі, скокнуў на вышыню 5,95 м, а падчас чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў 2001 годзе ўсталяваў асабісты рэкорд 6,05 м (такім чынам, уваходзіць у дванаццатку атлетаў, якія змаглі пераадолець 6-метровы бар’ер). На Алімпіядзе 2000 года заняў пятае месца.

Мае жонку Валянціну. Жыве і трэніруецца ў Адэлаідзе. Асабісты трэнер: Андрэй Цівончык — беларускі лёгкаатлет, які таксама пакінуў Беларусь і ў 1994 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства.

Зноскі

  1. Dmitri MARKOV // Athletics Australia — 1897. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitri Markov // World Athletics database

Спасылкі правіць