Дзмітрый Вячаслававіч Кальцоў
Дзмітрый Вячаслававіч Кальцоў (нар. 1 верасня 1971, Мінск, БССР) — беларускі дыпламат. З 2021 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран.
Дзмітрый Вячаслававіч Кальцоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
1 верасня 1971 (53 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізіка», у 1994 годзе — Міжнародную акадэмію менеджменту па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», у 1998 годзе — Дыпламатычную акадэмію МЗС Расіі па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
У 1994—1996 гадах — вядучы спецыяліст Міністэрства знешніх эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь. У 1998—1999 гадах — галоўны спецыяліст аддзела краін Еўропы і СНД упраўлення рэгіянальнага супрацоўніцтва, загранустаноў і выставак Міністэрства знешніх эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь. У 1999—2001 гадах — саветнік, начальнік аддзела Афрыкі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001—2006 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі. У 2006—2008 гадах — саветнік аддзела Азіі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2008—2012 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя. У 2012—2013 гадах — саветнік упраўлення Азіі, Афрыкі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2013—2017 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2017—2018 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі і Акіяніі ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2018—2019 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2020—2021 гадах — начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2021 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран.
Валодае англійскай і нямецкай мовамі.
Узнагароды
правіць- Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Рэспублікі Беларусь».
Сям’я
правіцьЖанаты. Мае сына.