Дзмітрый Уладзіміравіч Нагіеў

Дзмітрый Уладзіміравіч Нагіеў (руск.: Дми́трий Влади́мирович Наги́ев; нар. 4 красавіка 1967, Ленінград) — расійскі шоўмен, акцёр тэатра і кіно, тэле- і радыёвядучы.

Дзмітрый Уладзіміравіч Нагіеў
руск.: Дмитрий Владимирович Нагиев
Партрэт
Імя пры нараджэнні руск.: Дмитрий Владимирович Нагиев
Род дзейнасці акцёр, музыкант, радыёвядучы, спявак, дыджэй, тэлевядучы, шоўмен, тэлеакцёр
Дата нараджэння 4 красавіка 1967(1967-04-04) (54 гады)
Месца нараджэння
Жонка Alisa Sher[d]
Дзеці Kirill Nagiev[d]
Альма-матар
Аўтограф Автограф Д.В. Нагиева.jpg
Сайт m-rnagiev.ru
Commons-logo.svg Дзмітрый Уладзіміравіч Нагіеў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 4 красавіка 1967 года ў Ленінградзе. У юнацтве займаўся самба і дзюдо (майстар спорту) пад кіраўніцтвам Віктара Горлава і Аркадзя Ратэнберга, спартыўнай гімнастыкай, у 1980-я гады заваяваў званне чэмпіёна СССР сярод юніёраў.

Студэнт Ленінградскага электратэхнічнага інстытута (факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі). Падчас вучобы працаваў, потым пачаў займацца фарцоўкай. Калі быў затрыманы праваахоўнымі органамі з валютай, ён, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, сышоў на ваенную службу ў Савецкай Арміі. Як спартсмен быў накіраваны ў спартыўную роту, але там не аказалася секцыі самба, таму Нагіеў адправіўся служыць у войскі СПА пад Волагду.

Пасля войска паступіў у Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. Займаўся ў акцёрскай майстэрні Уладзіміра Пятрова разам з Ігарам Ліфанавым і Аляксеем Клімушкіным. У верасні 1990 года падчас рэпетыцыі выпускнога спектакля ў Нагіева здарыўся прыступ, машына «хуткай дапамогі» тэрмінова даставіла яго ў шпіталь, дзе ўрачы паставілі дыягназ параліч тваравага нерва; спатрэбілася паўгода, каб вылечыць сябе, але «фірмовыае» прыжмурванне застаўся ў Нагіева на ўсё жыццё.

Пасля заканчэння інстытута ў 1991 годзе працаваў у Франкфурце-на-Майне ў тэатры «Час», затым быў вядучым на радыё «Мадэрн» і чатыры разы прызнаваўся лепшым радыёвядучым краіны. З 1993 па 2001 год выконваў песні і маналогі ў праграме «Радыёрулетка» на радыё «Мадэрн» пад музыку Бетховена. Быў вядучым конкурсаў прыгажосці.

З 1996 па 2004 год працаваў у дуэце са сваім калегам па радыё «Мадэрн» Сяргеем Ростам: разам яны здымаліся ў гумарыстычных тэлесерыялах «Асцярожна, мадэрн!», «Поўны мадэрн!», «Асцярожна, мадэрн! 2», былі вядучымі ток-шоў «Аднойчы ўвечары» на СТС і ТНТ, у пачатку 2000-х гадоў пісалі жарты для некаторых каманд КВЗ. Таксама ў 1997 годзе яны зняліся ў фільме Аляксандра Няўзорава «Чысцец», дзе Нагіеў адыграў сваю першую галоўную ролю ў кіно — чачэнскага палявога камандзіра Дукуза Ісрапілава.

Пасля сыходу Роста працягнуў здымацца ў спін-офах «Асцярожна, Задаў!» і «Zадаў in Rэаліці». З 2000 па 2008 год граў у дэтэктыўным тэлесерыяле «Каменская». З 2012 па 2016 год выконваў ролю ўладальніка рэстарана «Клод Манэ» ў серыяле «Кухня». З 2013 па 2016 год здымаўся ў серыяле «Два бацькі і два сыны». З 2014 года грае галоўную ролю ў тэлесерыяле «Фізрук».

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.