Дзмітрый Уладзіслававіч Бракоткін
Дзмітрый Уладзіслававіч Бракоткін (руск.: Дми́трий Владисла́вович Бреко́ткин; нар. 28 сакавіка 1970, Свярдлоўск) — расійскі акцёр, удзельнік былой каманды КВЗ, а цяпер творчага калектыву «Уральскія пельмені».
Дзмітрый Уладзіслававіч Бракоткін | |
---|---|
Дмитрий Владиславович Брекоткин | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Расія |
Адукацыя | |
Прафесія | Акцер, тэлевядучы |
Кар’ера | з 1995 |
Кірунак | гумар[d] |
Узнагароды |
|
IMDb | ID 7407865 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзмітрый Бракоткін нарадзіўся 28 сакавіка 1970 года ў горадзе Свярдлоўску. У школьныя гады займаўся самба, выканаўшы нарматыў кандыдата ў майстра спорту. У перыяд з 1988 па 1990 гады служыў у танкавых войсках. З’яўляецца сяржантам запасу. Навучаўся ў УДТУ — УПІ па спецыяльнасці механік-машынабудаўнік. У той жа час пачаў гуляць у КВЗ за каманду «Уральскія пельмені», у складзе якой стаў чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ 2000 года. З першай паловы 2000-х гадоў пачынае набываць вядомасць як акцёр і тэлевядучы.
Жанаты. З жонкаю Кацярынаю пазнаёміўся ў студэнцкім будаўнічым атрадзе. Выхоўвае дзвюх дочак, Насцю (1997) і Лізу (2003).
ТБ
правіць- «Жорсткія гульні» — удзельнік
- «Вялікая розніца» — Мадэст Іваноў, тэлерэпарцёр ССН
- «Дзень ведаў па-нашаму» — Фелікс
- «Паўднёвае Бутава» — Дзмітрый, малодшы брат Сяргея
- Шоу «Уральскія пельмені»
- «Шоу Ньюs» — агент «Шоў Ньюs»
- «Дзякуй богу, ты прыйшоў!» — удзельнік
Фільмаграфія
правіць- 2001 — «Прыгоды сынулькі Звездунова» — дэкан
- 2001 — «Пісакі»
- 2001 — «Па-за роднымі квадратнымі метрамі»
- 2008 — «Вельмі рускі дэтэктыў» — маньяк-забойца
- 2009 — «Даеш моладзь!» — прамоўтар
- 2009 — «Каціная логіка»
- 2011 — «Нерэальная гісторыя»
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дзмітрый Бракоткін на kvnforall(недаступная спасылка)