Дзявочая плява, таксама цнатлівая плява (гімен, лац. hymen) — зморшчына слізістай абалонкі з адтулінай, якая затуляе ўваход у похву паміж унутранымі і вонкавымі палавымі органамі. Пры першым палавым акце звычайна (не заўсёды) разбураецца. Акт разрыву цнатлівай плеўкі называюць дэфларацыяй. Пасля родаў практычна не захоўваецца.

Дзявочая плява

Існуе паняцце траўматычнай дефларацыі, калі разбурэнне плеўкі не звязана з палавым актам, а адбываецца ў выніку якой-небудзь траўмы.

Зноскі