Дзядзькаванне — звычай шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVIII стст. аддаваць у сялянскія сем'і сваіх дзяцей, каб сфарміраваць у нашчадкаў працавітасць, непераборлівасць у побыце, цягавітасць, фізічную загартаванасць і здароўе, адданасць роднай зямлі, далучыць да народнай творчасці[1].

Уладзімір Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім», у асноўным прысвечаным першай палове XIX ст., ярка і вобразна адлюстраваў гэты звычай, што, на думку аўтара, выкарыстоўваўся і ў эпоху, якую ён адлюстроўваў[2].

Выяўлены сведчанні, што на Мазырскім Палессі гэты звычай у некалькі іншай інтэрпрытацыі захаваўся практычна да нашага часу[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Болбас, В. С. Народная педагогіка Мазырскага Палесся / В. С. Болбас, І. С. Сычова. — Мазыр : Белы Вецер, 2012. — 246, [2] с. — Бібліяграфія: с 236—247, 203 назв.
  2. Дзядзькаванне
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.