Дзяніс Аляксеевіч Рутэнка

беларускі гандбаліст

Дзяні́с Рутэ́нка (нар. 14 лютага 1986, Мінск, БССР) — беларускі гандбаліст, правы крайні. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа[1]. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2018). Брат гандбаліста Сяргея Рутэнкі.

Гандбол
Дзяніс Рутэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Аляксеевіч Рутэнка
Нарадзіўся 14 лютага 1986(1986-02-14) (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 89 кг
Пазіцыя правы крайні
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Аркатрон Мінск
2004—2005 Канверсана[d]
2005—2008 Прэвент[d]
2008—2014 Дынама Мінск
2014—2019 БГК імя Мяшкова
2019—2020 СКА Мінск
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2018 Беларусь Беларусь 126 (306)
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Гуляць пачаў у мінскім «Аркатроне», з якім дэбютаваў у Кубку кубкаў сезона 2002/03. У 2004 годзе перайшоў у італьянскі клуб «Канверсана». Пасля гуляў у славенскім «Словень-Градцы», з якім выйшаў у трэці раўнд Кубка ЕГФ сезона 2006/07.

Упершыню згуляў за зборную Беларусі 6 снежня 2003 года супраць зборнай Румыніі.

У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў за «Дынама». З дынамаўцамі ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і двойчы перамагаў у Кубку, а на міжнароднай арэне выходзіў у чвэрцьфінал Кубка ЕГФ 2011/12 і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў ЕГФ 2012/13. Пасля расфарміравання клуба перайшоў у сакавіку 2014 года ў БГК імя Мяшкова, з якім у гэтым жа сезоне выйграў чэмпіянат і кубак краіны.

У ліпені 2019 года стаў іграком мінскага СКА[2]. У маі 2020 года завяршыў кар’еру[3].

Грамадская дзейнасць

правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[4].

Дасягненні

правіць

Статыстыка

правіць
  Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2003 2 3
2004 4 1
2005—2007 0 0
2008 7 18
2009 4 6
2010 3 3
2011 11 32
2012 9 27
2013 22 57
2014 15 43
2015 14 49
2016 5 11
2017 18 34
2018 12 22
Усяго 126 306

Зноскі

Спасылкі

правіць