Дзяніс Сяргеевіч Лебедзеў
Дзяніс Лебедзеў (нар. 26 чэрвеня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст, брамнік.
Поўнае імя | Дзяніс Сяргеевіч Лебедзеў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 чэрвеня 1992[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||
Вага | 89 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец бабруйскай ДЮСШ-5, выступаў за дубль бабруйскай «Белшыны». У апошнім матчы сезона 2011 выйшаў на поле ў дадатковы час (пасля 90-й хвіліны), замяніўшы Руслана Капанцова[2]. У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[3].
У пачатку 2013 года перайшоў у светлагорскі «Хімік», дзе стаў другім брамнікам. У сакавіку 2015 года стаў іграком «Бярозы-2010».
У студзені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну» з арэнды і далучыўся да асноўнага складу каманды[4]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і зноў быў аддаддзены ў арэнду «Хіміку»[5], дзе на гэты раз стаў асноўным брамнікам.
У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[6]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[7].
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2010 годзе згуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Чэхіі.
Зноскі
- ↑ Denis Lebedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Пратакол матча "Нафтан" - "Белшына" 33 тур ЧБ-2011
- ↑ 19-летний вратарь подписал контракт с «Белшиной»
- ↑ Сплошной Бобруйск. С Ежуровым в ажуре?
- ↑ Денис Лебедев и Грибовский покинут «Белшину»
- ↑ Сучков и Белявский - персоны нон-грата, еще 14 игроков дисквалифицированы. АБФФ наказала за "договорняки"
- ↑ Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда