Дзяніс Сяргеевіч Лебедзеў

беларускі футбаліст

Дзяніс Лебедзеў (нар. 26 чэрвеня 1992, Бабруйск) — беларускі футбаліст, брамнік.

Футбол
Дзяніс Лебедзеў
Поўнае імя Дзяніс Сяргеевіч Лебедзеў
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1992(1992-06-26)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 89 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 2 (-0)
2013—2014   Беларусь Хімік (Светлагорск) 11 (-18)
2015   Беларусь Бяроза-2010 15 (-25)
2016   Беларусь Хімік (Светлагорск) 20 (-37)
2017—2019 Беларусь Хімік (Светлагорск) 49 (-67)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (-3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец бабруйскай ДЮСШ-5, выступаў за дубль бабруйскай «Белшыны». У апошнім матчы сезона 2011 выйшаў на поле ў дадатковы час (пасля 90-й хвіліны), замяніўшы Руслана Капанцова[2]. У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[3].

У пачатку 2013 года перайшоў у светлагорскі «Хімік», дзе стаў другім брамнікам. У сакавіку 2015 года стаў іграком «Бярозы-2010».

У студзені 2016 года вярнуўся ў «Белшыну» з арэнды і далучыўся да асноўнага складу каманды[4]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе і зноў быў аддадзены ў арэнду «Хіміку»[5], дзе на гэты раз стаў асноўным брамнікам.

У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[6]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[7].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2010 годзе згуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Чэхіі.

Крыніцы правіць

  1. Denis Lebedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 21-й чемпионат Беларуси (2011). 33 тур. Протокол матча. Нафтан 1:2 Белшина (руск.). football.by. Праверана 17 красавіка 2024.
  3. 19-летний вратарь подписал контракт с «Белшиной» (руск.). football.by (16 снежня 2011). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Сплошной Бобруйск. С Ежуровым в ажуре? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2023.
  5. Денис Лебедев и Грибовский покинут «Белшину» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Сучков и Белявский - персоны нон-грата, еще 14 игроков дисквалифицированы. АБФФ наказала за "договорняки" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (руск.). football.by (13 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.