Дзяржаўная мяжа Украіны

Дзяржаўная мяжа Украіны — лінія і праходзячая па гэтай лініі вертыкальная паверхня, якая вызначае межы тэрыторыі Украіны па сушы, водам, нетрам і паветранай прасторы.

Тыповы дарожны знак на ўездзе ва Украіну
Тыповы памежны слуп Украіны

Афіцыйны статус дзяржаўнай мяжы Украіны вызначаецца Законам Украіны «Аб дзяржаўнай мяжы Украіны».

Асноўныя параметры правіць

Ахова Дзяржаўнай мяжы Украіны на сушы, моры, рэках, азёрах і іншых вадаёмах ажыццяўляецца Дзяржаўнай памежнай службай Украіны, у паветранай і падводнай прасторы — Узброенымі сіламі Украіны.

Украіна мяжуе з сямю краінамі: Беларуссю, Расіяй, Малдовай, Румыніяй, Венгрыяй, Славакіяй і Польшчай.

Агульная працягласць украінскай мяжы складае 6.992,982 км. Найбольшую працягласць мае мяжа з Расіяй (1.944 км), найменшую — з Славакіяй (97 км).

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць