Дзяржаўная памежная служба Украіны

Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) (укр.: Державна прикордонна служба України) — орган, які выконвае функцыю памежных войскаў па ахове дзяржаўнай мяжы Украіны. Утворана 31 ліпеня 2003 года ў ходзе рэформы памежных войскаў Украіны.

Дзяржаўная памежная служба Украіны
укр.: Державна прикордонна служба України
Гады існавання з 2003
Краіна  Украіна
Падпарадкаванне Прэзідэнт Украіны
Тып памежныя войскі
Войны Расійска-ўкраінская вайна
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір генерал-маёр Сяргей Васільевіч Дзейнека
Сайт dpsu.gov.ua

Гісторыя правіць

У кастрычніку 2003 года супрацоўнікі памежнай службы бралі ўдзел у канфлікце ля вострава Тузла ў Керчанскім праліве.

Пасля правядзення рэферэндуму аб статусе Крыма 16 сакавіка 2014 года Сяргей Аксёнаў загадаў вайскоўцам воінскіх часцей узброеных сіл Украіны на тэрыторыі паўвострава, якія не жадаюць служыць у арміі Крыма, падаць рапарты аб скасаванні кантрактаў. Астатнім было прапанавана паступіць на службу ўзброеных сіл Рэспублікі Крым. Услед за гэтым, 18 сакавіка 2014 года ДПСУ пачала вывад марской аховы з Крыма[1]. Частка асабовага саставу ўкраінскай памежнай службы, які праходзіў службу ў Крыме, прыняла рашэнне працягнуць службу ў памежнай службе ФСБ Расійскай Федэрацыі[2].

Зноскі

  1. Погранслужба Украины: пограничники морской охраны в Крыму покидают полуостров // ТАСС ад 19 сакавіка 2014
  2. «Ужо сфарміраваны органы кіравання і ідзе ўкамплектаванне падраздзяленняў пагранічнага кіравання асабовым саставам, у тым ліку з ліку былых супрацоўнікаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, якія выказалі жаданне праходзіць службу ў расійскіх пагранічных органах.»
    Иван Егоров, Владислав Фронин. Пограничные новости. Руководитель пограничной службы Владимир Кулишов: как обустраивается граница и как её охраняют // «Российская газета» ад 28 мая 2014

Спасылкі правіць