Дзяржаўны сакратар

старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя

Дзяржаўны сакратар (Дзяржсакратар) — назва вышэйшых дзяржаўных пасад у шэрагу краін Еўропы і Амерыкі.

У Расіі дзяржаўным сакратаром зваўся начальнік Дзяржаўнай канцылярыі (справаводнага органа Дзяржаўнага савета), якая існавала з 1810 па 1917 год. У 19911992 гадах пост дзяржаўнага сакратара існаваў у РСФСР.

У ЗША дзяржаўны сакратар — кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамента (замежнапалітычнага ведамства) — Міністр замежных спраў. Існуюць таксама пасады дзяржаўных сакратароў у Міністэрстве абароны.

У Ватыкане дзяржаўны сакратар Святога прастола (і Ватыкана) — вышэйшая адміністрацыйная службовая асоба.