Адкрыць галоўнае меню

Міністр замежных спраў — службовая асоба, якая ўзначальвае знешнепалітычнае ведамства дзяржавы, у рангу міністра. З’яўляецца членам ўрада (кабінета міністраў, савета міністраў і г. д.). Адна з найважнейшых пасад ва ўрадзе. Часам другая асоба ў кабінеце.

Традыцыйна пасада называецца наступным чынам — міністр замежных спраў. Аднак ёсць і выключэнні: у ЗША гэтая пасада носіць назву дзяржаўны сакратар, у Вялікабрытаніі — міністр (дзяржаўны сакратар) па замежных справах і справах Садружнасці. У некаторых краінах: міністр знешніх зносін, міністр знешніх сувязяў, міністр міжнародных спраў, міністр замежных спраў і гандлю, дзяржаўны сакратар па замежных справах і г.д. У многіх краінах Лацінскай Амерыкі міністр замежных спраў называецца canciller (гэта значыць канцлер).

Гл. таксамаПравіць