Дзяржаўны ўніверсітэт імя Джона Мак-Ніза

Дзяржаўны ўніверсітэт імя Джона Мак-Ніза (англ.: McNeese State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэйк-Чарльз у штаце Луізіяна.

Дзяржаўны ўніверсітэт імя Джона Мак-Ніза
англ.: McNeese State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: McNeese State University
Заснаваны 1939
Студэнты 7 284[1]
Краіна
Размяшчэнне Лэйк-Чарльз, Луізіяна, ЗША
Сайт mcneese.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Названы ў гонар мясцовага асветніка і педагога Джона Мак-Ніза (1843—1914).

Вучэльня была заснавана ў 1939 годзе як Лэйк-Чарльзскі малодшы каледж і ў 1940 годзе перайменаваны ў Каледж імя Джона Мак-Ніза.

Каледж быў афіцыйна прызнаны універсітэтам у 1970 годзе.

Структура

правіць
  • Каледж аграрных навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж медсястрынства і медыцынскіх прафесій
  • Каледж прыродазнаўства, інжынерыі і матэматыкі
  • Школа паслядыпломнай адукацыі

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

правіць