Дзяўчына ў чорным (фільм, 1967)
«Дзяўчына ў чорным» (эст. Tütarlaps mustas) — экранізацыя аднайменнай аповесці эстонскай пісьменніцы Лілі Промет, чорна-белы кінафільм. Здымкі фільма праходзілі ў 1966 годзе, дата першага выхаду на экран — 3 лютага 1967 года (у Эстонскай ССР).
Дзяўчына ў чорным![]() | |
---|---|
эст.: Tütarlaps mustas | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Талінфільм |
Працягласць | 93 хв. |
Краіна | |
Мовы | эстонская мова і руская |
Год | 1967 |
IMDb | ID 0346916 |
«Дзяўчына ў чорным» быў адным з нямногіх фільмаў эстонскага кіно савецкага перыяду, у якім знайшла адлюстраванне тэма рэлігіі.
Сюжэт
правіцьЛірычная і візуальна прывабная гісторыя кахання, паказаная ў фільме, дакранаецца тэм чалавечай адзіноты і адносін з рэлігіяй. Адну з галоўных роляў сыграў будучая зорка літоўскага кіно — малады Юозас Будрайціс.
Дзеянне фільма адбываецца ў першай палове 1960-х гадоў у прыморскай эстонскай вёсцы, дзе жылі рыбакі і рабочыя рыбнага цэха. Глыбока веруючая дзяўчына Саале, з ног да галавы ў чорным адзенні і з маленькай валізкай у руках, прыехала туды з горада да сваёй цёткі Кадзі, якая жыла ў драўлянай хаце на самай ускраіне вёскі. З дому потым дзяўчына заўсёды выходзіла толькі ў чорным адзенні і пазбягала зносін з жыхарамі вёскі. Адзіным скарбам Саале быў шкляны шар з дзіўнымі крышталямі ўнутры — памяць пра маці, пасля смерці якой дзяўчына стала зусім самотнай. Толькі ў гэтым шары былі заключаны для яе самыя яркія фарбы свету. На долю Саале выпалі і ганенні, і подласць, таму яна ўжо не чакала ад людзей нічога добрага. Але, на дзіва, малады рыбак Танель, шчыры юнак з чыстай і добрай душой, з задавальненнем пачаў шпацыраваць з ёй па пляжы, спачатку нават амаль у поўным маўчанні, і зусім без грубага асуджэння і насмешак над верай Саале ў бога. Далікатнае стаўленне Танеля да Саале, яго жыццялюбства, адкрытасць і спробы вывесці дзяўчыну з тупіку адзіноты прынеслі поспех. Дзень ад дня душа Саале адтайвала, адкрываючы ёй радасць і фарбы навакольнага жыцця.
У ролях
правіць- Герлінда Капельман — Саале
- Юозас Будрайціс — Танель.
- Элен Лійгер — Хельменціна
- Лізл Лійса Ліндау — Кадзі
- Эвальд Хермакюла — Марці
- Вію Хярм — Паўла
- Юры Ярвет — Ёнас
Узнагароды
правіцьПрэмія «Лепшая аператарская праца» на Фестывалі фільмаў Балтыйскіх рэспублік, Беларусі і Малдовы ў 1967 годзе.