Дзірако́л — механічная прылада для прабівання дзірак у паперы. Звычайна дзіракол робіць дзве дзіркі круглай формы для захоўвання дакументаў у хуткасшывальніку, але таксама вырабляюцца дзіраколы на чатыры дзіркі і на адну.

Сучасны дзіракол

Гісторыя стварэння правіць

Вынаходнікам дзіракола лічыцца Фрыдрых Зёнэкен з Бона, які 14 лістапада 1886 года першым падаў заяўку на атрыманне патэнта на прыладу пад назвай Papierlocher für Sammelmappen.[1][2] Паказальна, што ён жа вынайшаў хуткасшывальнікі для падшыўкі паперы з дзіркамі, зробленымі дзіраколам.[3]

Прыкладна ў гэтае ж час з’яўляліся іншыя падобныя прылады. У сувязі з вынаходствам дзіракола ў Германіі таксама згадваецца імя Матыяса Тэля. Амерыканец Бенджамін Сміт з Масачусетса ў 1885 годзе запатэнтаваў дзіракол для кандуктара (англ. Conductor’s Punch), які ўяўляе з сябе металічныя абцугі з дзіркай на адной ручцы і выступам для праколу дзіркі ў білеце на іншай. У 1893 годзе яшчэ адзін амерыканец Чарлз Брукс падаў патэнт на дзіракол для квіткоў (англ. Ticket Punch), у якім дадаў к канструкцыі Сміта кантэйнер для збору канфеці, якія атрымліваюцца ад праколаў.[4][5][6][7][8][9]

Канструкцыя і прынцып дзеяння правіць

 
Схема канструкцыі дзіракола

Канструктыўна складаецца з двух круглых стрыжневых нажоў (рэжучы беражок звычайна няроўнай формы для плыўнага зрэзу), якія апускаюцца на паперу зверху пад ціскам пры націску рукой. Пад нажамі знаходзяцца дзіркі, якія вядуць у паперапрымальнік (які запасіць выразаныя кружочкі паперы). Нажы звычайна мацуюцца на ручцы, якая працуе ў якасці рычагу (нажы знаходзяцца бліжэй да восі кручэння, чым кропка дадатку намаганняў да ручкі). Знізу ручкі знаходзіцца спружына для звароту прылады ў зыходнае становішча пасля адрэзу.

Прамысловыя дзіраколы маюць доўгую ручку, што стварае большы высілак на канцы рычага, што дазваляе прарабляць дзіркі адразу ў сотнях лістоў. Існуюць канструкцыі дзіраколаў з пустымі свердламі замест нажоў, папера высвідроўваецца, яе рэшткі запасяцца ўсярэдзіне свердла. Такая невялікая прылада дазваляе малымі намаганнямі апрацоўваць прамысловыя аб’ёмы лістоў.

Стандарты правіць

Міжнародны правіць

 
Шаблон ISO 838

Міжнародны стандарт ISO 838 з’яўляецца самым распаўсюджаным стандартам на размяшчэнне дзірак у дзіраколе. Ён прадугледжвае 2 дзіркі дыяметрам 6±0.5 мм з цэнтрамі на адлегласці 80±0.5 мм адзін ад аднаго і 12±1 мм ад найбліжэйшага краю паперы. Дзіркі размешчаны сіметрычна адносна восі ліста. Гэты стандарт падыходзіць для фармату паперы не менш 100 мм у даўжыню (ISO A7 і больш), для раздрукаванага дакумента палі павінны быць 20-25 мм.

Таксама пашырана расшырэнне ISO 838, якое часам завецца 888. Гэта расшырэнне агадвае 4 дзіркі: 2 дзіркі прабіваюцца ў адпаведнасці з ISO 838, яшчэ 2 дадатковых прабіваюцца на адлегласці 80 мм вышэй ці ніжэй першых двух. Выкарыстанне дзвюх дадатковых дзірак забяспечвае больш стабільнасці. Назва 888 абумоўлена тым, што 4 дзіркі ўтвараюць 3 прамежкі па 8 см. У кіраўніцтве да 2-дзіркавых дзіраколаў можа быць маркіроўка «888» маркіроўка і інструкцыі па прабіўцы 4 дзірак.

Паўночная Амерыка правіць

У ЗША для паперы фармату Legal (8 ½ на 14 дзюймаў, ці 215 на 356 мм) у мінулым традыцыйна выкарыстоўвалі 4-дзірачны стандарт, цяпер ён выкарыстоўваецца радзей на карысць 3-дзірачны стандарту. Па гэтаму стандарту 4 дзіркі размяшчаюцца сіметрычна на лісце, іх цэнтры знаходзяцца на адлегласці 3,5 дзюйма (89 мм) адзін ад аднаго. Для дадзенага фармату паперы 4 дзіркі могуць быць пераважнымі з-за вялікай 14-дзюймавай вышыні ліста паперы.

Для паперы фармату Letter (8 ½ на 11 дзюймаў, ці 215 на 280 мм), які выкарыстоўваецца ў рэгіёнах ЗША, Канадзе, часці Мексікі і Філіпінах, шырока выкарыстоўваецца 3-дзірачны стандарт. Дзіркі размешчаны сіметрычна на лісце, з цэнтрамі на адлегласці 4,25 дзюйма (110 мм) адзін ад аднаго. Дыяметр дзірак вагаецца між вытворнікамі ад 1⁄4 да 5⁄16 дзюймаў (6.4-7.9 мм), але часцей сустракаецца 5/16, які падыходзіць да розных мадэлей хуткасшывальнікаў. Адлегласць ад цэнтра дзіркі да краю паперы таксама вагаецца, тыповае значэнне 1⁄2 дзюйма (13 мм). У адрозненні ад стандарту ISO 838 3-дзірачная сістэма не мае афіцыйнай спецыфікацыі, гэтае дэ-факта стандарт, усталяваны звычаямі і традыцыямі. 3-дзірачны стандарт можна выкарыстоўваць толькі з паперай даўжыні не менш 9,5 дзюйма (240 мм).

У ЗША часам выкарыстоўваецца яшчэ адзін, 2-дзірачны, стандарт пад назвай «filebinder». 2 дзіркі размешчаны сіметрычна, з цэнтрамі на адлегласці 2,75 дзюйма (70 мм) адзін ад аднаго.

Швецыя правіць

У Швецыі амаль выключна выкарыстоўваецца нацыянальны 4-дзірачны стандарт пад назвай «triohålning». Цэнтры дзірак знаходзяцца на адлегласці 21 мм, 70 мм і 21 мм адзін ад аднаго. Шведская назва стандарту паходзіць ад назвы папкі-рэгістратара «Triopärmen», запатэнтаванай у Швецыі ў 1890 годзе. Яе вынаходнік Андрэас Тэнгвал, верагодна, назваў папку ў гонар трыа: сябе і двух сваіх кампаньёнаў. Папка адрозніваецца тым, што яе магчыма расчыняць з кожнага боку: 2 унутраных дзіркі прымацаваны ўтрымальнікамі на адным баку папкі, 2 знешніх дзіркі — утрымальнікамі на іншым баку.

Схема фарматаў правіць

 
Найболей распаўсюджаныя шаблоны дзіркак для дзіраколаў[10]

Галерэя правіць

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. アーカイブされたコピー. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 14 лютага 2008.
  2. Poppelsdorfer Heimatsammlung Stöcker
  3. Neal Baker. Hole punch history – 131st anniversary celebrated with a Google Doodle: here is the essential office tool through the ages (англ.). The Sun (14 лістапада 2017). Праверана 14 лістапада 2017.(англ.) . The Sun (2017-11-14). Праверана 14 лістапада 2017.
  4. Julian Tompkin. 10 everyday things invented in Germany (англ.). Deutsche Welle (11 кастрычніка 2015). Праверана 14 лістапада 2017.(англ.) . Deutsche Welle (2015-10-11). Праверана 14 лістапада 2017.
  5. 24 февраля 1885, патент США № 313027
  6. 31 октября 1893, патент США № 507672
  7. Mary Bellis. The History of the Paper Punch (англ.). thoughtco.com (14 лютага 2016). Праверана 14 лістапада 2017.(англ.) . thoughtco.com (2016-02-14). Праверана 14 лістапада 2017.
  8. Mary Bellis. Charles Brooks - Inventor (англ.). thoughtco.com (22 жніўня 2016). Праверана 14 лістапада 2017.(англ.) . thoughtco.com (2016-08-22). Праверана 14 лістапада 2017.
  9. Clark Mindock. Hole punch history: How the device shook up the world in one thadump (англ.). The Independent (14 лістапада 2017). Праверана 14 лістапада 2017.(англ.) . The Independent (2017-11-14). Праверана 14 лістапада 2017.
  10. Appletonideas Punch Resources(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 12 лютага 2013.

Спасылкі правіць