Фрыдрых Зёнэкен (ням.: Friedrich Soennecken, 20 верасня 1848 года, Дрошэдэ (цяпер Ізерлон) — 2 ліпеня 1919 года, Бон) — нямецкі купец, прадпрымальнік, вынаходнік і графік.

Фрыдрых Зёнэкен
ням.: Friedrich Soennecken
Дата нараджэння 20 верасня 1848(1848-09-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1919(1919-07-02)[3][2] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці прадпрымальнік, вынаходнік, графічны дызайнер
Вядомы як Вынаходнік дзіракола
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваў фірму «Зёнэкен» і прыдумаў мноства канцылярскіх прылад. У гонар Зёнэкена названая вуліца ў горадзе Ізерлон.

Гістарычны дзіракол фірмы Зёнэкен

Самае вядомае вынаходства Зёнэкена — дзіракол.

Вынаходствы і распрацоўкі

правіць

Будучы вучнем, ён распрацаваў пасудзіну для чарніла з драўляным блокам для большай устойлівасці. У 1860 годзе ён стварыў новы шрыфт (Rundschrift), які стаў прыкладам для сучаснага нямецкага пісьма.

  • школьнае пяро (Schulfeder III)
  • 1886 год — развіццё папкі, якая стала папярэднікам сучаснай папкі-рэгістратарa
  • вынаходства дзіракола (14 лістапада 1886 года падаў заяўку на атрыманне патэнта)
  • 1889 год — аўтаручка з залатым пяром, хімічна стойкім да кіслот
 
Маўзалей сям’і Зёнэкен у Бонe

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #117452416 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. а б Friedrich Soennecken // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #117452416 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.

Спасылкі

правіць