Днепра-Сожскі (заказнік)

Біялагічны заказнік «Днепра-Сожскі» — заказнік рэспубліканска значэння. Размешчаны на паўднёвым усходзе Рэспублікі Беларусь у міжрэччы двух буйных рэк Беларусі Дняпра і Сожа на тэрыторыі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Агульная плошча заказніка — 14556 га.

Днепра-Сожскі
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 14 556 га
Дата заснавання 1999

Апісанне правіць

Вялікая разнастайнасць лясных, травяных, прыбярэжна-водных і водных экасістэм абумовілі багацце флоры і фаўны заказніка. На агульным балансе тэрыторыі заказніка плошчы пад натуральнай расліннасцю (лясамі, лугамі, ляснымі балотамі, хмызнякамі і водамі) займаюць каля 12 тысяч гектараў, або 80 % тэрыторыі.

З групы рэдкіх і знікаючых відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку расце 15 відаў.

Нямала ў флоры рэгіёну гаспадарча-карысных відаў раслін — лекавых, харчовых, кармавых, медоносных, дэкаратыўных і тэхнічных.

Заказнік багаты не толькі разнастайнай флорай і расліннасцю, але і прадстаўнікамі жывёльнага свету. На тэрыторыі заказніка фаўна птушак характарызуецца вялікай разнастайнасцю 140 відаў птушак, з іх 131 — гняздуюць у дадзеным рэгіёне[1].

Зноскі

  1. Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Днепра-Сожскі»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2020. Праверана 3 сакавіка 2020.