Адкрыць галоўнае меню
даходны дом
Дом Воліна
Вул. Валадарскага, 10, 12 -3.JPG
53°53′51″ пн. ш. 27°33′04″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка, неабарока
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000023шыфр 712Г000023

Дом Воліна (Мінск)
Дом Воліна
Дом Воліна

Дом Во́ліна — трохпавярховы будынак у Мінску, пабудаваны ў 1900 годзе з рысамі эклектыкі і неабарока як даходны дом, месціцца па вуліцы Валадарскага, 12. Частка гістарычнай забудовы колішняй Захар’еўскай вуліцы.

ГісторыяПравіць

 
Скрыжаванне вуліцы Савецкай і Валадарскага ў 1930-я гады, дом № 12 злева

Дом пабудаваны ў 1900 годзе. Уласнікам з’яўляўся Волін Самуіл Лазаравіч, яго жонка Воліна Блюма-Фейга, іх дачка і пяць сыноў. Стары адрас — вул. Захар'еўская № 41/12 на рагу з Серпухаўскай (цяпер Валадарскага), у 1910—1912 — дом № 43[1].

Частка пакояў здавалася пад жыллё[1]. У 19011903 гадах у доме размяшчалася «1-я гарадская раскладкавая па прамысловым падатку прысутнасць». З 1907 года — піўная Жыдовіча. З 1908 года — лаўка Назаравай, пральня Юзафовіч. З 1909 года — майстэрня шаўца Паўлоўскага. З 1910 года — булачная і пякарня Хмелявец. У 1915 годзе — упраўленне камітэта Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза. У 19121915 гадах — прыёмны кабінет лекара па нутраных і дзіцячых хваробах Палонскага Лейбы (Льва) Мордухавіча (Маркавіча). У 19161917 гадах тут месцяцца кабінет асобнаўпаўнаважанага камандавання Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза, кантрольны аддзел камітэту Усерасійскага земскага саюза, статыстычны аддзел Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым вайскоўцам, кабінет загадчыка аддзела атрадаў камандавання Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза, улікова-гаспадарчы аддзел Усерасійскага земскага саюза. У 1918 годзе тут месціцца бакалейная крама Дубаграева Акіма Сцяпанавіча, гадзіннікавая крама Ламперта В. К., крама Мендаля Іосіфа Абрамавіча, У 1918—1921 гадах — шавецкая майстэрня Цывеса Л. Г[2].

З 25 лютага 1918 года тут працавала Беларускае народнае прадстаўніцтва на чале з Раманам Скірмунтам.

У 1920 годзе тут размяшчаецца гарадское і павятовае бюро Наркамата юстыцыі[2]. У 1921 годзе маёмасць нацыяналізаваная. У 1922 годзе тут месцяцца 4 лаўкі. У 1925—1926 гадах шавецкая майстэрня Вішнёва Герца Маісеевіча, сажная майстэрня Егера Андрэя Якаўлевіча, кравецкая майстэрня Райнеса, гадзіннікавая майстэрня Рубінштэйна С., дзіцячы сад, кнігарня, цырульня арцелі «Мастак»[2].

У 19251926 гадах уласнік — аддзел камунальнай гаспадаркі Менскага акруговага выканаўчага камітэта (арандатар з 1 студзеня 1925 года — жыллёва-арэнднае кааператыўнае таварыства № 10).

У 19281940 гадах будынак займаюць Беларуская аддзяленне Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, аддзел падпісных і перыядычных выданняў беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, Ваеннае выдавецтва беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР, ваенна-кніжная крама беларускага аддзялення Дзяржаўных выдавецтваў РСФСР[2]. У 1934—1935 гадах тут месціцца крама «Ваенная кніга», пчалярская крама Наркамата земляробства БССР. У 1935—1936 гадах кантора і групкам «Менхарчгандля». У 1940 годзе — цырульня «Белкааппрамсвета»[3].

У наш час на першы паверсе месцяцца гандлёвыя памяшканні, на другім і трэцім — Цэнтральнае праўленне таварыства глухіх[4].

АрхітэктураПравіць

Дом уяўляе сабой Г-падобны ў плане будынак са зрэзанай вуглавой часткай. Галоўны фасад дома быў арыентаваны на былую вуліцу Захар’еўскую (сучасны праспект Незалежнасці). Фасады аздобленыя канеліраванымі пілястрамі са складанымі капітэлямі на вышыні другога і трэцяга паверхаў. Больш высокі першы паверх, другі і трэці аддзеленыя тонкапрафіляванымі карнізамі. Прасценкі паміж арачнымі на другім паверсе і лучковымі на трэцім паверсе вокнамі дэкараваныя ляпным раслінным арнаментам. Пачатковая планіроўка і фасад першага паверха зменены[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 165
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 169
  3. Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 170
  4. 4,0 4,1 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

ЛітаратураПравіць