Дом Воліна (1890)

дом па вуліцы Валадарскага, 12 у Мінску, Беларусь

Дом Во́ліна — двухпавярховы будынак у Мінску, колішні даходны дом. Пабудаваны ў 1890 годзе. Месціцца па вуліцы Валадарскага 12.

Славутасць
Дом Воліна
Будынак у 2015 г.
Будынак у 2015 г.
53°53′51″ пн. ш. 27°33′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Вуліца ў 1931 годзе. Дамы Воліна першыя злева

Пабудаваны ў 1890 годзе, уласнік — Волін Самуіл Лазаравіч, з 1905 года — Волін Самуіл, яго жонка Воліна Блюма-Фейга, іх дачка і пяць сыноў[1]. Стары адрас — вуліца Серпухаўская, 12, меў адзін адрас з суседнім трохпавярховым домам Воліна.

У канцы XIX— пач. XX стст. кватэры здаваліся ўнаём. У 1905—1909 гадах у доме, сярод іншых, быў прыёмны кабінет грамадскага ўрача па нутраных, жаночых і дзіцячых хваробах Лур’е Мендаля Ісеравіча[2]. У 1915 годзе ў доме месцілася зубная лячэбніца пры паўтарыцельных курсах для ўрачоў, зубных урачоў і дантыстаў А. Л. Дземіхоўскага. З 25 лютага 1918 года ў доме месцілася Беларускае народнае прадстаўніцтва на чале з Раманам Скірмунтам і рэдакцыя друкаванага органа Беларускі шлях.

У 1921 годзе маёмасць нацыяналізаваная.

Архітэктура правіць

 
Рэклама зубной лячэбніцы Дземіхоўскага з Памятнай кніжкі Мінскай губерні на 1915 год

Двухпавярховы з цокальным паверхам будынак накрыты двухсхільным дахам. Вуглавыя часткі будынка акцэнтаваныя плоскімі лапаткамі. Сіметрычна па баках на другім паверсе размешчаныя балконы. Галоўны фасад завершаны карнізам з дэнтыкуламі. Фасадная плоскасць расчлянёная на першым паверсе прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім — лучковымі ў простых абрамленнях. Пад вокнамі першага паверха праходзіць прафіляваны карніз[3].

 
Дом Воліна (першы злева), 1930 г.

Зноскі

Літаратура правіць