Дом Магітсона
Магілёў
Дом Магітсона — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Ленінскай вуліцы, 20.
Славутасць | |
Дом Магітсона | |
---|---|
![]() | |
53°53′53″ пн. ш. 30°20′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў канцы XIX ст. як жылы дом. Будынак цагляны, трохпавярховы, атынкаваны. Належыў А. Магітсону. У 1912 годзе ён трымаў тут вінна-гастранамічную краму. Яшчэ ў будынку размяшчалася вялікая крама музычных інструментаў і нот А. Сыркіна, на другім паверсе — грамадская бібліятэка Ц. Сыркінай, на трэцім — прыватная жаночая гімназія сп. Касовіч[1].
У 1990—2000 гг. заняты пад магазіны Цэнтррайхарчгандлю, пазней тут размясцілася аптэка «Зялёны ліст», гандлёвыя ўстановы, жылыя кватэры[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Магітсона