Дом Ханіна

Магілёў

Дом Ханіна — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 19.

Славутасць
Дом Ханіна

53°53′58″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Дата пабудовы канец XIX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Дом Сабалеўскага

Двухпавярховы дом з цэглы пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя як жылы. Належыў Ханіну. Ніжнія паверхі займалі гандлёвыя крамы. У двары размяшчаўся дом Сабалеўскага, дзе мелася друкарня Якава Натанавіча Падземскага, арандатарамі якога былі Шыфрын, Каган, Ліберман. Тут друкаваліся кнігі на рускай, польскай, беларускай мовах. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. Верхні паверх выкарыстоўваўся як жылы, на ніжнім з савецкіх часоў размясцілася цырульня «Юнацтва» і гандлёвыя ўстановы[1].

Зноскі

Спасылкі правіць