Дом гарадскога купецтва (Магілёў)
Дом гарадскога купецтва — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Пажарным завулку, 19.
Славутасць | |
Дом гарадскога купецтва | |
---|---|
53°53′53″ пн. ш. 30°20′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | другая палова ХІХ стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на вул. Паштовай, як прыватнаўласніцкі, і выкарыстоўваўся гарадскім купецтвам. У 1920-я гады будынак быў нацыяналізаваны. У савецкія часы выкарыстоўваўся як жылы[1].
У 2004 годзе праведзены капітальны рамонт, у час якога быў надбудаваны дысгарманічны мансардавы паверх. Зараз належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. У будынку размешчаны: БТА Банк, крамы і салоны[1].
Архітэктура
правіцьБудынак трохпавярховы, з цэглы, пабудаваны як жылы. Галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы Пажарнага завулка. Прамавугольны ў плане, кампактны, падзелены на ярусы прафіляваным гзымсавым паяском. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю пабудовы. Рытм адной часткі будынка ствараецца аконнымі праёмамі прамавугольнай формы рознага памеру[1].
Пад дахам, у верхняй частцы звонку будынка канструктыўна выдзелены фрыз у выглядзе гарызантальнай паласы, аформленай дэкаратыўнымі элементамі. Планіроўка першага і другога паверхаў змешаная: анфіладная з зальнай. Планіроўка трэцяга паверха калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 5 чэрвеня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом гарадскога купецтва (Магілёў)