Дом па Камісарыяцкім завулку, 6

Магілёў

Дом па Камісарыяцкім завулку, 6 — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры другой паловы XIX ст.

Славутасць
Дом па Камісарыяцкім завулку, 6
53°54′14″ пн. ш. 30°20′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы канец XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Пабудаваны як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку гандлёвыя крамы і майстэрні. У 1920-я гг. нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы[1].

Пасля вайны адбудаваны ў 1945 г. Да 1951 г. у будынку размяшчаўся Ільнотрэст. У 1973 г. праведзены капітальны рамонт. Цяпер гэта адміністрацыйны будынак гарваенкамата[1].

Архітэктура

правіць

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак галоўным фасадам выходзіць на ўнутраны двор сучаснай тэрыторыі гарваенкамата. Сцены галоўнага і бакавога фасадаў гладкія, атынкаваныя з выкарыстаннем сучаснай тэхналогіі. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя невялікіх памераў, другога – прамавугольныя вялікіх памераў. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны[1].

Зноскі

  1. а б в kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.

Спасылкі

правіць