Дом па вуліцы Пірагова, 5

Дом па вуліцы Пірагова, 5 — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Пірагова, 5. Будынак выкарыстоўваецца пад гарадскі цэнтр здароўя.

Славутасць
Дом па вуліцы Пірагова, 5
53°07′47″ пн. ш. 26°01′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Архітэктурны стыль польскі мадэрнізм[d]
Дата пабудовы ХХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000044шыфр 113Г000044
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 

Пабудаваны ў стылі канструктывізму ў сярэдзіне 1930-х гадоў як жылы дом. Цагляны, атынкаваны, двухпавярховы, у цэнтральнай частцы, з бакоў прымыкаюць аднапавярховыя прамавугольныя ў плане прыбудовы. Дах плоскі шыферны.

У цэнтральнай частцы да задняга фасаду прымыкае паўкруглая двухпавярховая прыбудова з плоскім дахам. Вокны прамавугольныя, шырокія, дэкаратыўнае аздабленне адсутнічае. Унутры будынак мае шырокі хол, лесвіцу, якая вядзе на другі паверх, дзверы пакояў выходзяць на калідор[1].

Зноскі

Спасылкі правіць