Драўляныя цэрквы Марамурэша

Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які аб'ядноўвае восем драўляных цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Марамурэш у Карпатах у Румыніі. Усе гэтыя цэрквы праваслаўныя, і ўсе былі пабудаваны ў XVII і XVIII стагоддзях, але яны некалькі адрозніваюцца архітэктурным стылем і даюць уяўленне аб традыцыях драўлянага дойлідства ў Паўднёвых Карпатах. Для ўсіх цэркваў характэрны высокія званіцы з заходняга боку.

Драўляныя цэрквы Марамурэша*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна  Румынія
Тып Культурны
Крытэрыі iv
Спасылка 904
Рэгіён*** Еўропа
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1999  (23 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА
Размяшчэнне цэркваў, уключаных у спіс Сусветнай спадчыны

У Марамурэшы існавала і існуе бесперапынная традыцыя драўлянай архітэктуры прынамсі з XVIII стагоддзя. Будаўніцтва вялося з бярвення. У наш час у румынскай частцы Марамурэша захаваліся 42 драўляныя цэрквы, каля траціны з ліку пабудаваных у XVII—XVIII стагоддзях.

У аб'ект уключаны:

[1] Выява Назва Месца Час
904-001 Увядзенская царква[ro] Бырсана[uk] 1711
904-002 Царква Святога Мікалая[en] Будэшці[uk] 1643
904-003 Царква Святой Параскевы[ro] Дэсешці[uk] 1770
904-004 Раства-Багародзіцкая царква на пагорку Еуд[uk] XVIII ст.
904-005 Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла[ro] Плопіш[uk] 1796/1798
904-006 Царква Святой Параскевы[ro] Паеніле Ізей[uk] 1604
904-007 Царква Архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла Рогаз[uk] 1663
904-008 Царква Святых Архангелаў[ro] Шурдэшці[uk] 1766

Зноскі

правіць
  1. Wooden Churches of Maramureş - Locations (англ.). World Heritage. Праверана 2008-8-30.

Спасылкі

правіць