Другая бітва пры Гельгаландзе

Марскі бой Першай сусветнай вайны

Друга́я бі́тва ў Гельгала́ндскай бу́хце (англ.: Second Battle of Heligoland Bight, ням.: Zweites Seegefecht bei Helgoland) — марскі бой, які адбыўся 17 лістапада 1917 года ў Паўночным моры падчас Першай сусветнай вайны.

Другая бітва ў Гельгаландскай бухце
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Брытанскі лёгкі крэйсер «Каліпса», які атрымаў пашкоджанні падчас бою.
Брытанскі лёгкі крэйсер «Каліпса», які атрымаў пашкоджанні падчас бою.
Дата 17 лістапада 1917 года
Месца Гельгаландская бухта, Паўночнае мора
Вынік нявызначаны
Праціўнікі
Вялікабрытанія
Гранд-Фліт
Германская імперыя
Флот адкрытага мора
Камандуючыя
Вялікабрытанія Уільям Пэкенхем Германская імперыя Людвіг фон Ройтэр
Сілы бакоў
6 лінейных крэйсераў
8 лёгкіх крэйсераў
18 эсмінцаў
2 лінкара,
4 лёгкіх крэйсераў
8 мінаносцаў
тральшчыкі.
Страты
Пашкоджаны 3 лёгкія крэйсеры, некалькі эсмінцаў
каля 100 чалавек забітых і параненых.
патоплены 1 тральшчык
21 загінулых,
64 палонных і 40 параненых.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пераўзыходзячыя сілы лінейных і лёгкіх брытанскіх крэйсераў атакавалі германскі атрад, які займаўся траленнем міннай загароды у Гельгаландскай бухце. Германскія крэйсеры пад камандаваннем адмірала фон Ройтэра, умела выкарыстоўваючы дымавыя заслоны, прыкрылі тральшчыкі i пацягнулi за сабой брытанскія караблі. Пагоня за германскімі крэйсерамі працягвалася да таго часу, пакуль брытанскія караблі не апынуліся пад агнём германскіх лінкараў «Кайзер» і «Кайзерын».

Брытанскія крэйсеры, спыніўшы пагоню, выйшлі з бою. У выніку бітвы некалькі германскіх і брытанскіх караблёў атрымалі нязначныя пашкоджанні. Германскі тральшчык «Кёдзінген», які выконваў функцыі брандвахты, у пачатку бою не паспеў зняцца з якара і быў затоплены артылерыйскім агнём брытанскіх эсмінцаў.

Літаратура

правіць
  • Вильсон Х. Линкоры в бою. 1914-1918 гг. — М.: Изографус, ЭКСМО, 2002. — 432 с. — (Военно-морская библиотека). — 7000 экз. — ISBN 5-946610-16-3.
  • Шеер Рейнхард. Германский флот в Мировую войну 1914—1918 гг. = Scheer R. Deutschlands Hochseeflotte im Weltkrieg. Persönliche Erinnerungen. — Berlin, Scherl, 1920. — М.: Эксмо, 2002. — 672 с. — (Военно-морская библиотека). — 5100 экз. — ISBN 5-7921-0502-9.