Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей

Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музеймузей, заснаваны ў г.п.Дрыбін 15 лютага 1995 г. рашэннем Дрыбінскага раённага Савета народных дэпутатаў. Музею выдзелілі спецыяльнае памяшканне. Кіраўнікамі музея былі Т.У.Лосева, В.У.Нямыкін, А.У.Патупчык. З 2004 г. дырэктар А.М.Рабкавец. Асноўны фонд (2008) налічвае 2089 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 1445 адзінак. Экспазіцыйная плошча 253 м².

У музеі налічваецца 19 калекцый: археалогія, старадрукі, музычныя інструменты, народны касцюм, царкоўнае адзенне і прадметы культу, прадметы этнаграфіі і побыту, народная тканіна, дакументы і актавыя матэрыялы, фонадакументы, народныя майстры, зброя, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, прадметы, якія не ўвайшлі ў калекцыю, абразы, нумізматыка, значкі, фотаздымкі, друк, скульптура. У музеі 6 залаў: «Вялікая Айчынная вайна», «Промыслы і рамёствы», «Шапавальства», «Прырода Дрыбінскага краю», «Абразы», «Народнае адзенне».