Дрыгавіцкая зямля

Дрыгавіцкая зямля (укр.: Дрего́вицька земля́) — адміністрацыйная адзінка першага ўзроўню Украінскай Народнай Рэспублікі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляўся горад Мазыр. (укр.: Мо́зир) На захадзе межавала з Падляшшам (укр.: Підля́шшя), на поўначы мела выхад да дзяржаўнай мяжы з Беларускай Народнай Рэспублікай, на ўсходзе — з Севершчынай (укр.: Сі́верщина), на поўдні — з Чарнігаўшчынай (укр.: Черні́гівщина), Драўлянскай зямлёй (укр.: Древля́нська земля), Пагарыннем (укр.: Погори́ння) і Валынню (укр.: Воли́нь). Большая частка тэрыторыі зямлі цяпер уваходзіць з склад Беларусі, а менавіта Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Паўднёва-заходняя частка Зямлі ўваходзіць у склад Украіны (часткі Ровенскай і Валынскай абласцей).

Дрыгавіцкая зямля
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 6 сакавіка 1918
Дата скасавання 29 красавіка 1918
Дрыгавіцкая зямля на карце

Стварэнне правіць

Зямля была створана паводле Закона «аб адміністрацыйна — тэрытарыяльным падзеле УНР» які быў прыняты 24 сакавіка 1918 года. Замест губерняў ствараліся новыя адмінінстрацыйныя адзінкі — «Землі» (укр.: Зе́млі, ў ад. ліку Земля́). Усяго, паводле новага адміністрацыйна — тэрытарыяльнага падзелу УНР стваралася 32 Зямлі.

Скасаванне правіць

Арганізацыя ўлады не была канчаткова скончана. Пасля дзяржаўнага перавароту 29 красавіка 1918 года і стварэння гетманату, Дрыгавіцкая зямля, як адміністрацыйная адзінка была скасавана.

Зноскі

Спасылкі правіць