Дрыгва
«Дрыгва» — беларускi паганскі фольк-метал гурт. Ён вылучаецца сваім гучаннем, у якім сумешваюцца мілагучнасць традыцыйных інструментаў з жорсткасцю гітарных рыфаў. У асобных колах гурт лічыцца легендарным і адным з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паганскай сцэны. Песні гурту выключна на беларускай мове. Гурт існуе 2006—2014 гг. і з 2017 па сённяшні дзень.
Дрыгва | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
Фолькавы метал Паганскі метал |
Гады |
2006 — 2014 2017 — нашы дні |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Мова песень | беларуская |
Лэйблы |
«Graillight Productions» «First Line Records Division» |
Склад |
На стан 2019 года: Віталь Беразоўскі Аляксей Сцяцюк Аляксандр Талкачоў Віталь Ляўчук |
vk.com/drygvband |
УдзельнікіПравіць
Пры запісе «Кола часу»Правіць
- Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты
- Аляксей Сцяцюк — музыка, гітара
- Уладзімір — барабаны
- Максім Аляксеў — клавішы
Пры запісе «Сын магутнага рода»Правіць
- Віталь Беразоўскі — вакал, тэксты
- Аляксей Сцяцюк — музыка, гітара
- Аляксандр — бас-гітара
Пры запісе «Ланцугі мінулых стагоддзяў»Правіць
- Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты
- Аляксей Сцяцюк — кампазітар, гітара, флейта, клавішы
Пры запісе «Вогнепаклоннік» (на хвілю напісання артыкула)Правіць
- Віталь Беразоўскі — вакал, бас-гітара, тэксты
- Аляксей Сцяцюк — гук, музыка
- Аляксандр Талкачоў — бас-гітара
- Віталь Ляўчук — барабаны
Гісторыя гуртуПравіць
Ідэя стварэння гурту «Дрыгва» нарадзілася ў 2006 ў горадзе Магілёў. Першыя рэпетыцыі адбыліся ўвесну таго ж года. Першапачатковы састаў налічваў 4-х музыкаў (рытм, сола, ударныя, бас/вакал), пазней у гурце з’явіўся клавішнік. Тады быў запісаны першы дема-матэрыял з 5 песень. З самага пачатку існавання гурту ў яго была праблема з саставам, які часта мяняўся і быў нестабільны, але ў 2009 годзе выдаецца дэмаальбом «Кола Часу», які быў выдадзены ў цыфравым фармаце. У 2010 г. выдаецца дэбютны альбом «Сын магутнага рода» лэйбламі «Graillight Productions» и «First Line Records Division». У 2010—2011 гадах выдаюцца сумесныя сінглы са «Сваргой». У 2012 г. выдецца міні-альбом «Ланцугі мінулых стагоддзяў». 27 сакавіка 2014 года гурт абвесціў на афіцыяльнай суполцы пра свой распад. Але 3 чэрвеня 2017 года выдаецца сінгл «Паляванне» разам з каверам песні гурту «Apraxia». У тым жа годзе выдаецца сінгл «Крывавая гамарня». У 2019 годзе выходзіць сінгл «Вогнепаклоннік». Усе песні «Дрыгвы» былі запісаныя ў хатняй студыі Аляксея «DRYGVA Studio».
ТворчасцьПравіць
АльбомыПравіць
Сын магутнага рода (2010)Правіць
У прэс-рэлізе было напісана наступнае:
Калектыў робіць спробу ўнесці ў Вашу сучасную штодзённую звычайнасць частку вельмі каштоўных драбкоў спрадвечнай духоўнай ісціны, узмацніць любоў да Бацькаўшчыны, уваскрэсіць светлую памяць Прашчуроў. Моцнае гучанне дадаюць меладычныя гукі народных музыкальных інструментаў і беларускамоўная лірыка. Прахалода вялікасных лясоў, песні вятроў, бляск рэк і азёр, які зачароўвае, у кожнай песні захопяць ваша уразуменне і ўнясуць у старажытныя часы.
- Прадказанне
- Шлях валхвоў
- Мацi вужоў
- Сын магутнага Рода
- Заклік
- Пад сцягам Пяруна
- Подых вайны
- Навальніца
- Калі загінеш у баі
- Святочная
- Старажытная Беларусь
- Цяжкія крокі
- Купальская ахвяра
Вайдэлот (2020)Правіць
- Вогнепаклоннік
- Варагі
- Кругі на вадзе
- Барабан
- Брацтва
- Калі прыйдзе світанак
- Сонца заходзіць
- Вайдэлот
Міні-альбомыПравіць
Кола часу (2009)Правіць
- Старажытная Беларусь
- Цяжкія крокі
- Купальская ахвяра
- Правадыр (бонус)
Ланцугі мінулых стагоддзяў (2012)Правіць
- Непахіснасць роднага краю
- Вясна
В пасти новой войны & Вольница (У пашчы новай вайны & Вольніца, 2013)
Па сутнасці перавыданне дзвюх сумесных сінглаў з «Сварга».
СінглыПравіць
В пасти новой войны (У пашчы новай вайны, 2010)Правіць
Сінгл быў прадстаўлены ў афіцыяльнай суполцы 2 верасня, у працы над ім прыймаў удзел гурт «Сварга».
Вольница (Вольніца, 2011)Правіць
Сінгл быў выдадзены 22 траўня пры ўдзеле гурту «Сварга».
Паляванне (2017)Правіць
Сінгл, які быў выдадзены 3 чэрвеня, разам з каверам «Кліч Маці-Прыроды» на Apraxia.
Крывавая гамарня (2017)Правіць
Сінгл, які быў выдадзены 20 кастрычніка.
Вогнепаклоннік (2019)Правіць
Сінгл, які быў выдадзены 11 чэрвеня.
КрыніцыПравіць
- Афіцыйная суполка ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце»
- Інтэрв’ю за 2010 год
- Артыкул пра гурт Архівавана 25 жніўня 2019.
- Пра дэбютны альбом
- Рэцэнзія на «Сын магутнага рода»
- Інфармацыя пра «Кола часу»
- Інфармацыя пра «Сын магутнага рода»
- Інфармацыя пра «Ланцугі мінулых стагоддзяў»
- Творчасць гурту
- Пра распад гурту ў 2014 годзе Архівавана 25 жніўня 2019.
- Пра вяртанне «Дрыгвы» Архівавана 25 жніўня 2019.
- Фотарэпартаж з Фэста Вясновага Раўнадзенства (2018 год)