Дрыль (ням.: Drill[1]) — ручны, пнеўматычны або электрамеханічны інструмент, прызначаны для свідравання адтулін пры правядзенні будаўнічых, аддзелачных, сталярных, слясарных і іншых работ.

Сучасны электрадрыль

Гісторыя правіць

У 1895 годзе Вільгельм Файн вынайшаў электрадрыль (у той момант гэта быў першы электраінструмент).

У 1955 годзе фірма «Метаба» выпусціла першы серыйны дрыль ударнага дзеяння.

Ручны дрыль правіць

Ручны дрыль — інструмент ручнога свідравання, выкарыстоўвае сілу чалавека. Ужываецца для свідравання адтулін у розных матэрыялах.

Электрычны дрыль правіць

Дрылі, якія працуюць ад электрычнасці, найбольш распаўсюджаныя інструменты ў дрэваапрацоўчых і механічных цэхах.

 
Акумулятарная дрыль

Электрычныя дрылі могуць быць сеткавымі (сілкуюцца ад электрычнай разеткі праз сеткавы кабель) або бесправаднымі. Апошнія маюць здымныя акумулятарныя блокі, якія можна замяняць, каб забяспечыць бесперапыннае бурэнне падчас падзарадкі.

Папулярнае ўжыванне ручных электрадрылей, пасля ўласна свідравання — зашрубоўванне шруба ў драўніну з дапамогай біты-адвёрткі, якая ставіцца замест свердзел. Біта — спецыяльнае прыстасаванне аптымізаванае для закручвання шруба, біта апроч іншага дазваляе пазбегнуць пашкоджання паза галоўкі шруба.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.427

Спасылкі правіць