Дуб-волат (Бабруйск)

Дуб-волат — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці Беларусі. Расце на вул. Гогаля.

Дуб-волат
Размяшчэнне Беларусь, г. Бабруйск, Магілёўскай вобласці

Апісанне правіць

Бабруйскі выканкам у 2003 годзе абвесціў дуб на вуліцы Гогаля каля крамы «Керамін» батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Дыяметр ствала дрэва складае 1,4 м. Вышыня дуба — 28 метраў. Крона мае 17,1 м з поўначы на поўдзень і 24,2 м — з усходу на захад. Дуб-волат расце ў Бабруйску з часоў Рэчы Паспалітай, яму больш за 300 гадоў[1].

У 2022 годзе з’явілася пагроза пазбаўлення ахоўнага статуса[2].

Зноскі