Думаноўшчына
Думано́ўшчына[1] (трансліт.: Dumanoŭščyna, руск.: Думановщина) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Хімоўскага сельсавета.
Вёска
Думаноўшчына
|
Геаграфія
правіцьВёска знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад Бабруйска, 8 км ад чыгуначнай станцыі «Бярэзіна» на лініі Бабруйск-Жлобін, 119 км на паўднёвы захад ад Магілёва, пры аўтамабільнай дарозе Н10089 Думаноўшчына-Слабада, за 1 км на ўсход ад вёскі аўтамабільная дарога Р-93 Бабруйск-Магілёў.
Ландшафт мясцовасці хвалісты з хваёвымі і бярозавымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бабруйскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн.
Гісторыя
правіцьВядома з Попісу войска ВКЛ у 1567 годзе. Паводле інвентара 1639 года маёнтак пана Канстанціна Думы. Былыя назвы вёскі — Дзедкаўшчына, Дзям'яноўшчына. У 2-й палове XVIII ст. вёска Думеншчына ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Рэчы Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. Праз вёску праходзіў стары шлях з Бабруйска ў Быхаў. З 1793 года пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У 1844 годзе вёска Думаншчына ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Г. Закржэўскай і М. Міхайлоўскага. Паводле перапісу 1897 года Думаноўшчына ў складзе Качэрыцкай воласці. Пры вёсцы знаходзіўся аднайменны фальварак, 4 двары, 14 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала падпольная антыфашысцкая група, 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. 16 ліпеня 1954 года перададзена са складу Казуліцкага сельсавета Кіраўскага раёна ў склад Хімоўскага сельсавета Бабруйскага раёна[2]. У 1986 годзе 89 гаспадарак у складзе калгаса «Шлях Леніна», працуюць магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ферма буйной рагатай жывёлы.
Дынаміка развіцця
правіцьПаказчык | 1844 | 1857 | 1897 | 1907 | 1917 | 1926 | 1959 | 1986 | 1997 | 2007 | 2014 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць двароў, адзінак | 8 | няма звестак | 21 | 20 | 33 | 33 | няма звестак | 89 | 46 | 44 | 31 |
Колькасць жыхароў, чалавек | 49 | 60 | 157 | 131 | 197 | 185 | 278 | 163 | 100 | 79 | 69 |
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2008
- Памяць. Бабруйскі раён. Мн. Беларуская Энцыклапедыя. 1998
- Акты издаваемые Виленскою коммиссиею для разбора древних актов. Том XXV. Инвентари и разграничительные акты. Вильна. Типография Сыркина. 1898
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах. Том 2. — Мн.: Белкартаграфія, 2013.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх