Думбартан-Окс
Думбартан-Окс або Дамбартан-Оўкс (Dumbarton Oaks) — старадаўні асабняк у прыгарадзе амерыканскай сталіцы, Джорджтаўне, вядомы як адзін з найбуйнейшых цэнтраў амерыканскай і сусветнай візантыністыкі. Думбартанская сядзіба кіруецца папячыцелямі Гарвардскага ўніверсітэта.
Славутасць | |
Думбартан-Окс | |
---|---|
англ.: Dumbarton Oaks | |
38°54′51″ пн. ш. 77°03′48″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1940[2] |
Сайт | doaks.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асабняк быў пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Сярод яго насельнікаў — віцэ-прэзідэнт Дж. К. Кэлхун. У 1920 году набыты парай Блісаў, якая належала да ўплывовых кругоў амерыканскай дыпламатыі. У 1944 годзе ў маёнтку праходзіла міжнародная канферэнцыя, якая падрыхтавала стварэнне ААН.
Пад кіраўніцтвам Блісаў старадаўняя сядзіба змянілася. Да рэканструкцыі асабняка былі прыцягнутыя такія вядучыя архітэктары, як Філіп Джонсан. Парк у Дамбартан-Оўксе, зноўку распланаваны працамі Беатрыкс Фаранд, лічыцца адной з вех у найноўшай гісторыі ландшафтнай архітэктуры. У гасцях у Блісаў бывалі многія выдатныя асобы. Да 30-годдзя (1938) шлюбу Блісаў І. Ф. Стравінскі напісаў камерны канцэрт у духу Брандэнбургскіх канцэртаў.
Асноўнымі сферамі інтарэсаў Блісаў як калекцыянераў былі візантыйскае мастацтва і дакалумбавыя цывілізацыі . Іх збор візантыйскага мастацтва — адзін з самых багатых у ЗША. З падачы ўладальнікаў сядзібы Думбартан-Окс стаў цэнтрам сусветнай візантыністыкі. Тут жылі і працавалі такія аўтарытэты, як А. А. Васільеў і А. П. Каждан.
Пры цэнтры медыявістыкі з 1941 года выходзіць навуковы часопіс «Dumbarton Oaks Papers».
Зноскі
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 сакавіка 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Думбартан-Окс
- Даследчая бібліятэка і збор Думбартан-Окс (англ.)