Дуоль
Дуоль (фр.: Duole) — гэта дзве ноты, якія маюць працягласць трох нот таго ж віду. Працягласць ноты можа быць павялічана даданнем кропкі пасля яе. Гэтая кропка дадае да працягласці ноты працягласць наступнай «меншай» ноты, робячы яе ў 1,5 разы даўжэй. Дзве кропкі дадаюць да працягласці ноты працягласць дзвюх «меншых» нот, робячы яе ў 1,75 разы даўжэй. Вельмі рэдка дадаюцца тры кропкі, робячы працягласць ноты ў 1,875 разы даўжэй.
У некаторых выпадках працягласць ноты можа быць павялічана лігай. Напрыклад, палавінная нота, злігаваная з іншай палавіннай нотай, фактычна роўная цэлай ноце.
Выкарыстоўваюцца таксама адмысловыя віды рытмічнага дзялення, пры якіх дзяленне рытмічных працягласцей не супадае з іх асноўным дзяленнем. Да такога дзялення адносяцца:
- Дуоль — дзяленне на 2 замест 3-х
- Трыёль — дзяленне на 3 замест 2-х
- Квартоль — дзяленне на 4 замест 3-х
- Квінтоль — дзяленне на 5 замест 4-х
- і т. д.
Літаратура
правіць- Дуоль // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.