Сафарыды (перс.: سلسله صفاریان) — дынастыя, якая стварыла дзяржаву ў цэнтры Сістана, паміж цяперашнімі Афганістанам і Іранам у перыяд 861900. Сталіцамі Сафарыдаў былі Зарандж і Нішапур.

эмірат у складзе Абасідскага Халіфата
Дзяржава Сафарыдаў
перс.: اصفاریان
Saffarid dynasty 861-1003.png
Дзяржава Сафарыдаў на піку магутнасці пры Якубе ібн Лейсе
< Tahirid Dynasty 821 - 873 (AD).png
< Abbasid Caliphate most extant.png
Samanid dynasty (819–999).GIF >
Ghaznavid Empire 975 - 1187 (AD).PNG >
873 — 900

Сталіца Зарандж
Нішапур
Найбуйнейшыя гарады Нішапур, Мерв, Герат, Балх,
Мова(ы) персідская, арабская
Рэлігія Суніцкі Іслам
Плошча 2,000,000 км²
Насельніцтва Іранскія народы, Цюркі, Пуштуны, Арабы і іншыя
Форма кіравання Эмірат
Дынастыя Сафарыды
Эмір
 • 840 да 879 Якуб ібн Лейс
 • 963 - 1002 Халаф ібн Ахмад
Гісторыя
 • 873 Заснавана - Якуб ібн Лейс
 • 840 да 879. Найбольшай магутнасці дасягнула пры - Якуб ібн Лейс
Пераемнасць
Абасідскі халіфат
Саманіды >
Commons-logo.svg Дынастыя Сафарыдаў на Вікісховішчы

Заснавальнік дынастыі — Якуб ібн Лейс ас-Сафар, сын Лейса ібн Муадала, чалавек невядомага паходжання (мянушка Сафар азначае «меднік»). Ён змог атрымаць пад камандаванне армію, і, абгрунтаваўшыся ў Сістане, здзейсніў некалькі паходаў на ўсход і захад, заняў Харасан (зрынуўшы дынастыю Тахірыдаў) і частку цяперашняга Пакістана (Сінд). Халіф асцерагаўся Якуба, таму даручыў Маверанахр Саманідам. Уплыў Якуба рос з кожным днём, і халіф прызнаў кіраванне Якуба ў Харасане, Табарыстане, у Фарсе, Кермане і Сістане. Нягледзячы на падараванне халіфа Мутаміда, Якуб не пакінуў планаў заваяваць Багдад. У першым паходзе ён пацярпеў паражэнне, а падчас другога памёр, не дайшоўшы да Багдада.

Пасля смерці Якуба трон успадкоўваў яго брат Амр ібн Лейс. Ён наладзіў з халіфам добрыя адносіны, і той прызнаў яго ўладу. Тым часам у Маверанахры адбылося ўзмацненне дынастыі Саманідаў. Ісмаіл Самані захапіў амаль увесь Маверанахр. Каб не дапусціць узмацнення дзвюх дынастый халіф паведаміў Амру, што Ісмаіл жадае захапіць усе землі Сафарыдаў. Амр пацярпеў ад Ісмаіла паражэнне ў бітве пры Балху (900), патрапіў у палон і быў адпраўлены да халіфа, які загадаў пакараць яго смерцю (902). Дынастыя працягвала існаваць ў Сістане, а затым ператварылася ў васалаў Саманідаў і іх пераемнікаў.

Кіраўнікі дынастыі СафарыдаўПравіць

Пад уладай СельджукідаўПравіць

Пад уладай манголаўПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць