Дыстрафія (стар.-грэч.: Dystrophe, ад dys … — прыстаўка, якая азначае цяжкасці, парушэнне, і trophe — харчаванне) — паталагічнай працэс, у выніку якога тая ці іншая тканка губляе або назапашвае рэчывы, у норме не характэрныя для яе (напрыклад, антракоз — назапашванне часцічак вугалю). Дыстрафія характарызуецца пашкоджаннем клетак і міжклеткавага рэчыва, у выніку чаго змяняецца функцыя органа. У аснове дыстрафіі ляжыць парушэнне трофікі, г.зн. комплексу механізмаў, якія забяспечваюць метабалізм і захаванасць структуры клетак і тканак.