Дыхтаў — гара ў горнай сістэме Вялікага Каўказа. Вышыня 5204 м.

Дыхтаў
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня5 204 м
Адносная вышыня2 002 м
Размяшчэнне
43°03′09″ пн. ш. 43°07′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Суб’ект РФКабардзіна-Балкарыя
Горная сістэмаВялікі Каўказ 
Дыхтаў (Каўказ)
Дыхтаў
Дыхтаў
Дыхтаў (Кабардзіна-Балкарыя)
Дыхтаў
Дыхтаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этымалогія

правіць

Назва паходзіць з карачаева-балкарскай мовы «Дых тау» і даслоўна перакладаецца як «зубчастая гара»[1].

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

правіць

Дыхтаў размешчана на мяжы Грузіі і Кабардзіна-Балкарыі (Расія)[2] і ёсць другой па вышыні горнай вяршыняй Расіі пасля Эльбруса.

Рэльеф гары круты і небяспечны: на ёй шмат практычна стромых схілаў, па якіх часта праходзяць каменяпады і снежныя лавіны. Узімку на гары трываюць вельмі нізкія тэмпературы.

Сама горная сістэма ўяўляе з сябе пірамідальны масіў з крышталічных парод з выражанымі Галоўнай (5204,7 м.) і Усходняй (5180 м.) вяршынямі, падзеленымі вузкай крутой седлавінай[3].

Маршруты ўзыходжання

правіць

Дыхтаў адна з самых маланаведвальных і небяспечных гор.

Аднак на Дыхтаў пракладзена больш за 10 альпінісцкіх маршрутаў. Мінімальная складанасць 4А (па расійскай класіфікацыі) і 5.4 (па дзесятковая сістэме Ёсеміці (YDS))[4].

Першае ўзыходжанне на вяршыню здзейснена ў 1888 годзе Альбертам Мамеры і Зарфлу па паўднёва-заходнім грэбені[5].

Крыніцы

правіць
  1. Эльбрусоид :: Библиотека :: Орфографический словарь карачаево-балкарского языка (англ.). www.elbrusoid.org. Праверана 24 сакавіка 2024.
  2. Топографическая карта Кабардино-Балкарской Республики. www.etomesto.ru. Праверана 24 сакавіка 2024.
  3. Шилова, Виктория. Гора Дыхтау: восхождение, высота, на карте, где находится (англ.). Intaba.ru (11 лістапада 2022). Праверана 24 сакавіка 2024.
  4. The Yosemite Decimal System. www.climber.org. Праверана 24 сакавіка 2024.
  5. A. F. (Albert Frederick) Mummery. My climbs in the Alps and Caucasus. — London, T. F. Unwin; New York, C. Scribner's sons, 1895. — 421 с.