Дыяфіз
Дыяфіз (ад грэч. diaphýomai — расці паміж) — цэнтральны аддзел (цела) трубчастай косці, размешчаны паміж эпіфізамі. Дыяфіз утвораны пераважна кампактным касцяным рэчывам, звычайна мае цыліндрычную або трохграневую форму. Рост дыяфіза ажыццяўляецца за кошт метаэпіфізарнай зоны - метафіза і храстковай эпіфізарнай пласцінкі.
У дыяфізе размешчаны костнамазгавы канал, запоўнены жоўтым касцявым мозгам (у дзяцей - чырвоным).
ПаталогіяПравіць
Да захворванняў з паражэннем дыяфізу косці адносіцца саркома Юінга.[1]
Апроч гэтага, дыяфіз могуць паражаць іншыя пухліны — лімфома і міелома, фіброзная дысплазія, энхандрома, адамантынома і астэоід-астэома.[2]
Зноскі
- ↑ Bernstein M, Kovar H, Paulussen M, et al. (May 2006). "Ewing's sarcoma family of tumors: current management". Oncologist 11 (5): 503–19. doi: . PMID 16720851. (англ.)
- ↑ Inroductory Course(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 12 сакавіка 2009. (англ.)