Дэва (правінцыя)
Дэва (яп.: 出羽国 Дэва но куні) — гістарычная вобласць Японіі, якая адпавядае сённяшнім прэфектурам Ямагата і Акіта, акрамя гарадоў Кадзуно і Косака.
У 708 годзе Дэва была аддзелена ад Этыго і пачала паступова пашырацца на поўнач па меры таго, як японцы выцяснялі карэннае насельніцтва паўночнага Хонсю. У часы Сэнгоку паўднёвыя раёны вакол Ямагаты кіраваліся кланам Магамі, а паўночныя — кланам Акіта. Абодва гэтыя кланы ваявалі на боку Такугава Іэясу пры бітве пры Секігахары.
У часы Мэйдзі Дэва была падзелена на дзве вобласці — Удзэн і Уго, якія пасля былі ператвораны ў прэфектуры.