Дэдал
Дэдал (грэч. Δαίδαλος) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалоііі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Landon-IcarusandDaedalus.jpg/220px-Landon-IcarusandDaedalus.jpg)
Дэдал — выдатны вынаходнік, механік, будаўнік, скульптар. Паводле міфа, Дэдал па загадзе крыцкага цара Мінаса пабудаваў лабірынт для Мінатаўра і дапамог Арыядне вызваліць з лабірынта Тэсея, за што разам з сынам Ікарам быў зняволены. Дэдал і Iкар зрабілі з пер'я і воску крылы, бацька даляцеў да Сіцыліі, а сын занадта наблізіўся да сонца, воск на крылах растапіўся, Ікар зваліўся ў мора і загінуў.