Дэкамунізацыя — сістэма мерапрыемстваў, тэарэтычная і практычная дзейнасць, накіраваныя на вызваленне ад ўплыву і наступстваў камуністычнай ідэалогіі ва ўсіх сферах жыцця краіны і грамадства пасля падзення кіруючых камуністычных рэжымаў.

     Дзяржавы, дзе забароненая камуністычная сімволіка      Дзяржавы, дзе камуністычная сімволіка забаранялася раней      Дзяржавы, дзе забароненыя некаторыя камуністычныя сімвалы, але ў цэлым камуністычная сімволіка дазволена

Віды дэкамунізацыі правіць

  • Дэмантаж савецкай сімволікі.
  • Вяртанне гарадам гістарычных назваў.
  • Вяртанне іншых дасавецкіх тапонімаў, у тым ліку назваў вуліц і плошчаў.

Метады дэкамунізацыі правіць

Метады правядзення і мерапрыемствы па дэкамунізацыі ў розных краінах істотна адрозніваліся праз ўнутраныя асаблівасці кожнай з краін, асаблівасці палітычных працэсаў, адрозненні палітычнай культуры, і, адпаведна, з-за рознай трактоўкі камуністычнага рэжыму як амаральнага, крымінальнага, акупацыйнага, негуманнага, рэпрэсіўнага і да таго падобнага.

Істотна адрознівалася і «глыбіня» дэкамунізацыі, напрыклад:

  • у Албаніі ў сферы дзяржаўнага кіравання была прадугледжана магчымасць звальнення без права аднаўлення любога супрацоўніка, прызнанага вінаватым у падтрымцы былога камуністычнага рэжыму;
  • ў Грузіі прынятая ў 2011 годзе «Хартыя свабоды» не дазволіла пазбавіцца нават сімвалаў і лозунгаў савецкай эпохі, якія і праз 4 гады пасля прыняцця «Хартыі» сустракаюцца як у рэгіёнах, так і ў сталіцы;
  • у Польшчы 126 чалавек атрымалі тэрміны зняволення ад 1 да 10 гадоў;
  • у Румыніі абмежаваліся увядзеннем у Канстытуцыю артыкула 40, які забараняе дзейнасць палітычных партый і арганізацый, якія «сваёю мэтай ці дзейнасцю перашкаджаюць палітычнаму плюралізму, вяршэнству права або выступаюць супраць суверэнітэту і незалежнасці Румынскай дзяржавы»;
  • у Чэхіі быў асуджаны 192 чалавек у 98 справах;
  • ва Украіне пачынаючы з распаду СССР у 1991 годзе працэсы дэкамунізацыі на працягу доўгага часу былі бессістэмнымі і толькі пасля Рэвалюцыі годнасці ў 2014 годзе набылі масавы і сістэмны характар.

Гл. таксама правіць