Дэменцыя
Дэменцыя (лац.: dementia) — набытая слабаразумовасць, устойлівае зніжэнне пазнавальнай дзейнасці са стратай у той ці іншай ступені раней засвоеных ведаў і практычных навыкаў і цяжкасцю або немагчымасцю набыцця новых. У адрозненне ад разумовай адсталасці (алігафрэніі), слабаразумовасці прыроджанай або набытай у маленстве, якая прадстаўляе сабой недаразвіццё псіхікі, дэменцыя — гэта распад псіхічных функцый, якія адбываюцца ў выніку паражэнняў мозгу, найбольш часта — у старасці.