Дэндэ́ра, таксама Данда́ра (араб. دندرة‎‎‎) — горад на правым беразе Ніла ў Егіпце. Уваходзіць у склад мухафазы Кена.

Горад
Дэндэра
араб. دندرة‎‎‎
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
81 ± 1 м[1]
Насельніцтва
53109 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+20 96
Дэндэра на карце Егіпта
Дэндэра (Егіпет)
Дэндэра

Знакаміты аднайменным археалагічным помнікам — рэшткамі старажытнага горада і храмавага комплекса.

Насельніцтва (2006) — 53 109 чал.

Гісторыя правіць

Паселішча на ўскраіне даліны Ніла і пустыні ў раёне Дэндэры ўзнікла ў дадынастычны перыяд, пра што сведчаць пахаванні, знойдзеныя археолагамі каля храмавага комплекса. Старажытныя Егіпцяне называлі гэта месца Іўнет. Мяркуецца, што яно было першасным месцам шанавання багіні Хатхор, якую ў эліністычны перыяд атаяснялі з Афрадытай.

Храмавы комплекс, што з’яўляецца галоўнай славутасцю Дэндэры, быў узведзены ў эпоху Пталемеяў і заставаўся важным рэлігійным цэнтрам у рымскі час. Пасля распаўсюджання хрысціянства тут месцілася біскупства.

З XIX ст. у Дэндэры арганізуюцца археалагічныя даследаванні. У нашы дні рэшткі храмавага комплекса прыцягваюць турыстаў.

Зноскі

Спасылкі правіць