Дэніэл Коўк
Дэніэл Паркер Коўк (англ.: Daniel Parker Coke) — англійскі адвакат і член парламента Вялікабрытаніі.
Дэніэл Коўк | |
---|---|
англ.: Daniel Coke | |
| |
Род дзейнасці | адвакат і член парламента |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1745[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 1825[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Томас Коўк |
Маці | Матільда Коўк |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКоўк быў адзіным дзіцём у сям'і адваката Томаса Коўка (1700—1776) і яго жонкі Мацільды Гудвін (1706—1777). Ён належаў да старажытнага дэрбішырскому роду Коўкаў з Траслі. Вучыўся ў Дэрбскай школе, Оксфардскім каралеўскім каледжы і Каледжы Усіх Святых. Атрымаў ступень бакалаўра ў 1769 годзе і ў 1772 годзе ў Лінкалн Ян (Лондан) — ступень магістра.
Кар'ера
правіцьКоўк быў запрошаны ў суд у 1768 годзе і працаваў у якасці адваката.
З 1776 па 1780 годы быў членам парламента ад горада Дэрбі, пазней у 1780—1812 гг. — ад Нотынгема.
З 1793 года Коўк падтрымліваў палітыку брытанскага ўрада ў бок вайны з Францыяй. На агульных выбарах 1802 Коўк страціў шмат галасоў з-за сваёй прыхільнасці ваенных дзеянняў і высокім цэнах на спажывецкія тавары. У выніку ён быў вымушаны аддаць месца ў парламенце доктару Джозафу Бірчу з Прэстана. Коўк хадайнічаў супраць вынікаў галасавання і ў маі 1803 перамог у новых выбарах. У чарговы раз паспяхова спаборнічаў з Бірчам ў 1806 годзе.
Пасля сыходу з парламента ў 1818 годзе працягнуў кар'еру ў якасці старшыні квартальных сесій дэрбішырскага суда.
Ніколі не быў жанаты. Памёр у Дэрбі ў 1825 годзе, і быў пахаваны ў Саборы Усіх Святых у Дэрбі, дзе яму пастаўлены грунтоўны помнік.
Партрэт
правіцьФамільны партрэт Коўкаў, які захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2], у 1782 годзе намаляваў англійскі мастак Джозэф Райт, неўзабаве пасля таго, як Д'Эўэс Коўк са сваёй жонкай атрымалі ў спадчыну Брукхіл-Хол (Brookhill Hall) каля Пінкстана[3]. Дэніэл Коўк, які сядзіць за сталом на адкрытым паветры пад шырокім дрэвам, намаляваны побач з імі. Цэнтрам кампазіцыі і аб'ектам дыскусій з'яўляецца ліст паперы, які трымае Дэніэл. Райт паставіў Д'Эўэса Коўка на вяршыні сямейнага трыкутніка, і ён глядзіць у бок сваёй жонкі. Сэнсавае напаўненне кампазіцыі Райта было згублена[4].
Зноскі
- ↑ а б Daniel Coke // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rev Dewes Coke, his wife and a relative Архівавана 22 снежня 2007. Derby Museum
- ↑ The Rev D'Ewes Coke, his wife and a relative Архівавана 22 снежня 2007. at derby.gov.uk, accessed 14 April 2008
- ↑ The landscape and the figure Архівавана 18 мая 2011. online at royalacademy.org.uk, accessed 14 April 2008
Спасылкі
правіць- Coke, Daniel Parker (1745—1825), barrister and politician by Mark Pottle in Oxford Dictionary of National Biography