Дэцыма (інтэрвал)

Дэцыма (лац.: decima — дзясятая) — музычны інтэрвал шырынёй у дзесяць ступеней, пазначаецца лічбай 10. Перавышае аб’ём актавы. Часта разглядаецца як складовы інтэрвал, гэта значыць як тэрцыя праз актаву. Падобна тэрцыі, мае дзве асноўныя разнавіднасці:

  • вялікая дэцыма (б.10) змяшчае шаснаццаць паўтонаў,
  • малая дэцыма (м.10) — пятнаццаць паўтонаў.
(a) — вялікая дэцыма,
(b) — малая дэцыма

Дэцымы, як і тэрцыі — кансанансныя інтэрвалы. У параўнанні з іншымі інтэрваламі вышэй актавы дэцыма часцей сустракаецца ў меладычных зваротах.

Спасылкі

правіць